Беларуская Служба

Бельгія змякчае эпідэміялагічныя абмежаванні

27.06.2021 12:06
Паслабленне абмежаванняў адбываецца амаль на тыдзень раней, чым планавалася першапачаткова.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/VALENTIN FLAURAUD Dostawca: PAP/EPA

Афіцыйны Брусель вырашыў скараціць каранцінныя абмежаванні, уведзеныя ў сувязі з пандэміяй.

Рашэнне прынялі прэм'ер-міністры і міністры федэральнага ўрада і рэгіянальных улад. Прычына ў паляпшэнні эпідэмічнай сітуацыі - памяншэнні колькасці інфекцый, шпіталізацыі і смерці, а таксама паскарэнне вакцынацыі.

Паслабленне абмежаванняў у Бельгіі адбываецца амаль на тыдзень раней, чым планавалася першапачаткова, бо - як патлумачыў прэм'ер-міністр Бельгіі - сітуацыя знаходзіцца пад кантролем.

«Дадзеныя пра каранавірус абнадзейваюць. Мы ўваходзім у новую фазу нашага летняга плана», - дадаў Аляксандр Дэ Кру.

Бары, рэстараны і кафэ могуць працаваць з сённяшняга дня да 1.00 ночы замест 23:30, як раней. За сталамі могуць сядзець да 8 чалавек - удвая больш, чым раней. Таксама не будзе абмежаванняў пры пакупках.

У спартыўных альбо культурных мерапрыемствах, арганізаваных унутры памяшканняў, максімальная дазволеная колькасць гледачоў складае дзве тысячы, а пад адкрытым небам можа быць яшчэ на паўтысячы больш.

Эпідэмічная сітуацыя ў Бельгіі пастаянна кантралюецца. Наступнае пасяджэнне федэральнага і рэгіянальнага ўрада запланавана на сярэдзіну ліпеня.

ПР/юл