Беларуская Служба

У Сіднэі пачаўся двухтыднёвы каранцін

27.06.2021 13:36
Улады імкнуцца запаволіць распаўсюджанне індыйскага штама Дэльта каранавіруса.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPA/MICK TSIKAS AUSTRALIA AND NEW ZEALAND OUT Dostawca: PAP/EPA

Каранцін быў уведзены пасля таго, як колькасць захворванняў штамам Дэльта каранавіруса ў горадзе вырасла да 110. Жыхарам Дарвіну было загадана застацца на 2 дні дома.

Кіраўнік міністраў Паўночнай тэрыторыі Майкл Ганэр растлумачыў, што гэтыя правілы звязаны з тым, што немагчыма ўстанавіць, хто кантактаваў з людзьмі, у якіх была дыягназаваны новы штам інфекцыі. "Мы прымаем кардынальныя меры, каб спыніць або замарудзіць распаўсюджванне каранавіруса. Для гэтага мы павінны ўвесці каранцін", - сказаў Майкл Канер.

Да гэтага часу ў Аўстраліі зарэгістравана 30 495 выпадкаў заражэння каранавірусам. Усяго там з-за COVID-19 загінула 910 чалавек.

Адносна невялікая колькасць інфекцый звязана з тым, што неўзабаве пасля выбуху пандэміі Аўстралія закрыла свае межы і ўвяла прынцыпы сацыяльнага дыстанцыявання.

ПР/юл