Беларуская Служба

3000 кг какаіну і 11 млн еўра знайшлі нідэрландскія паліцэйскія ў вясковай шопе

29.06.2021 13:02
Шопа літаральна да самага краю была запоўнена блокамі какаіну і мяшкамі, поўнымі наяўных грошай.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/photopixel

Паліцыя выявіла ў шопе ў галандскай вёсцы Дэ-Квакель 3000 кг какаіну і 11 мільёнаў еўра наяўнымі. У сховішчы наркотыкаў вісеў вялікі партрэт Марлана Бранда ў ролі дона Віта Карлеонэ з «Хроснага бацькі».

«Падчас ператрусу мы не маглі паверыць сваім вачам. Шопа літаральна да самага краю была запоўнена блокамі какаіну і мяшкамі, поўнымі наяўных грошай», – сказаў адзін з паліцэйскіх.

На месцы таксама была знойдзеная агнястрэльная зброя, боепрыпасы і машыны для падліку грошай. Паліцыя падазрае, што знаходка належала паўднёваамерыканскай мафіі, магчыма, з Мексікі.

У маі гэтага году кіраўнік нацыянальнага аддзелу расследаванняў Эндзі Крааг заявіў De Telegraaf, што занепакоены ростам актыўнасці паўднёваамерыканскіх наркакартэляў у Нідэрландах.

«Нідэрланды – гэта вароты Еўропы для какаіну», – адзначыў Крааг.

нг