Беларуская Служба

Кіраўнік Польскага МЗС: Nord Stream 2 – выпрабаванне пачуцця адказнасці нямецкiх элітaў

30.06.2021 14:29
Заканчэнне будаўніцтва нямецка-расійскага газаправода павялічыць дэфіцыт бяспекі на ўсходнім флангу НАТА, заявіў Збігнеў Рау.
Збігнеў Рау PAP/Tomasz Gzell

Кіраўнік польскай дыпламатыі Збігнеў Рау напісаў у нямецкай штодзёнцы Frankfurter Allgemeine Zeitung, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін загнаў улады ў Берліне ў «імперскую пастку». «Nord Stream 2 стане выпрабаваннем пачуцця адказнасці нямецкiх элітaў», – ацаніў польскі дыпламат.

Паводле кіраўніка польскага МЗС, заканчэнне будаўніцтва нямецка-расійскага газаправода павялічыць дэфіцыт бяспекі на ўсходнім флангу НАТА. «Таму я заклікаю федэральных улад зразумець наступствы прынятых рашэнняў», – напісаў кіраўнік польскага Міністэрства замежных спраў на старонках выдання Frankfurter Allgemeine Zeitung.

Паводле польскага міністра, урад у Берліне можа трапіць у расійскую пастку, таму павінен адхіліць прапанову Пуціна, якая мае характар імперскай палітыкі Савецкага Саюза.

аз