Беларуская Служба

Расійская эканоміка страціла падчас пандэміі каля аднаго трыльёна рублёў

05.07.2021 10:03
Раней мясцовыя СМІ ў розных рэгіёнах Расіі паведамлялі пра праблемы сярэдніх і малых кампаній.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePanthermedia

Расійская эканоміка страціла падчас пандэміі каля аднаго трыльёна рублёў. Даклад падставіла Расійскае агенцтва санітарнага нагляду. Эксперты Расспажыўнагляду падлічылі, што палова гэтай сумы была выдзелена на прамыя кампенсацыйныя выплаты прадпрыемствам і фізічным асобам.

У дакладзе адзначаецца, што 180 мільярдаў рублёў, гэта значыць каля 2 мільярдаў еўра, былі выдзелены на лячэнне хворых. На тэставанне было прызначана 100 мільярдаў рублёў. Раней мясцовыя СМІ ў розных рэгіёнах Расіі паведамлялі пра праблемы сярэдніх і малых кампаній, якія губляюць кліентаў і банкрутуюць.

Як і ва ўсім свеце, у самым цяжкім становішчы апынуліся прадпрыемствы грамадскага харчавання, гасцініцы і турыстычныя агенцтвы. У сувязі з пандэміяй і жаданнем падтрымаць айчынны бізнес расійскія ўлады ўвялі турыстычныя пуцёўкі, якія гарантуюць частковае пакрыццё выдаткаў на адпачынак у краіне.

нг