Украінскія ўлады перасцерагаюць перад газаправодам «Паўночны паток – 2». Па словах украінскага прэзідэнта, труба, якая злучае Расію з Германіяй, уяўляе пагрозу бяспецы яго краіны і іншых еўрапейскіх дзяржаў.
Падчас выступу на кіеўскім форуме, прысвечаным вонкавай палітыцы, Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што ўся Еўропа павінна аб'яднацца, каб супрацьстаяць завяршэнню будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток – 2». Ён дадаў, што «Паўночны паток – 2» у галіне палітыкі бяспекі зʼяўляецца пасткай для ўсіх.
Украіна, а таксама Польшча і краіны Балтыі выступаюць супраць завяршэння другой галіны паўночнага газаправоду. Украінскія ўлады мяркуюць, што гэта абернецца скарачэннем або прыпыненнем транзіту расійскага газу праз Украіну і, як вынік, выставіць Украіну на наступныя атакі з боку Расіі.
IAR/нг