Беларуская Служба

Сітуацыя ў Беларусі – адна з тэм візіту кіраўніка польскага МЗС у Літве

06.07.2021 11:01
Увечары ў Вільні запланаваная сустрэча міністраў замежных спраў Польшчы, Літвы і Украіны ў фармаце «Люблінскага трохкутніка».
    .
Міністр замежных спраў Збігнеў Рау.PAP/Wojciech Olkuśnik

Міністр замежных спраў Збігнеў Рау сёння пачынае двухдзённы візіт у Літву. У другой палове дня кіраўнік Міністэрства замежных спраў наведае гарадкі, дзе пражываюць літоўскія палякі, а ўвечары сустрэнецца з міністрамі замежных спраў Літвы і Украіны.

Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё:

Міністр Збігнеў Рау наведае, між іншым, Эйшышкі, Салечнікі і Яшуны. Там ён будзе размаўляць з прадстаўнікамі польскай меншасці і наведае памятныя месцы.

Увечары ў Вільні, на плошчы Лукіскага, кіраўнік польскай дыпламатыі ўшануе памяць паўстанцаў 1863 года. Затым запланаваная сустрэча сустрэча міністраў замежных спраў Польшчы, Літвы і Украіны ў фармаце «Люблінскага трохкутніка». Нагадваем, першая сустрэча ў рамках гэтай ініцыятывы адбылася год таму ў Любліне. Мэта ініцыятывы – развіваць палітычнае, эканамічнае і сацыяльнае супрацоўніцтва паміж трыма краінамі і дапамагчы Украіне аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць і інтэгравацца ў Еўрапейскі Саюз і НАТА. Палітыкі абмяркуюць шляхі процідзеяння расійскай агрэсіі, сітуацыю ў Беларусі, інтэграцыю Украіны ў НАТА і ЕС, а таксама барацьбу з наступствамі пандэміі COVID-19.

У сераду міністр Збігнеў Рау прыме ўдзел ва ўрачыстым падпісанні ўзгодненых дакументаў у рамках «Люблінскага трохкутніка». На заканчэнне візіту кіраўнік польскай дыпламатыі наведае могілкі Роса.

аз