Беларуская Служба

Кіраўнікі 17 з 27 краінаў ЕЗ падпісалі ліст у абарону ЛГБТ у Вугоршчыне

09.07.2021 16:12
Пад лістом няма подпісу, у прыватнасці, прэм'ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага, а таксама прэзідэнта Анджэя Дуды.
Viktor Orban, premier Węgier
Viktor Orban, premier WęgierPAP/EPA/ANDREJ CUKIC

Лідары 17 краін ЕЗ падпісалі ліст, у якім заклікаюць «працягваць барацьбу супраць дыскрымінацыі ЛГБТ-супольнасці». Днём раней Еўракамісія паведаміла аб планаваным судовым пазове супраць Вугоршчыны, пасля прыняцця парламентам краіны закона, які забараняе прапаганду гомасексуалізму сярод непаўналетніх.

Пад лістом няма подпісу, у прыватнасці, прэм'ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага, а таксама прэзідэнта Анджэя Дуды. Сярод іншых кіраўнікоў краінаў ЕЗ, пазіцыю польскіх кіраўнікоў падзяляюць іх калегі з Чэхіі, Славаччыны і Літвы. У сваю чаргу «Ліст у абарону ЛГБТ» у Вугоршчыне сярод іншых падпісалі канцлер ФРГ Ангела Мэркель, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.

Ліст быў ініцыяваны прыняццем Венгрыяй закона, які забараняе ў навучальных праграмах для непаўналетніх выкарыстанне матэрыялаў, якія могуць разглядацца як «прапаганда ЛГБТ».

pap/эж


З-за дзеянняў сербскага амбасадара пагоршыліся адносіны між Варшавай і Бялградам

24.05.2021 15:51
Сербскі ўрад у чацвер адклікаў амбасадара ў Польшчы Ніколу Зуроваца за тое, што ён без згоды падпісаў ліст у падтрымку ЛГБТ-супольнасці ў Польшчы, чытаем у выданні Dziennik Gazeta Prawna.

Трансгендарнага мужчыну, які адбыў у Расіі тэрмін за махлярства, таемна дэпартавалі ў Беларусь

27.05.2021 16:12
Назара Гулевіча вывезлі з СІЗА – 1 горада Цверы ў 6:00 раніцы чацвярга ў суправаджэнні канвою, і прыблізна ў 13:00 даставілі да мяжы.