Беларуская Служба

Еўрасаюз накіруе ў Літву верталёты для аховы мяжы з Беларуссю

11.07.2021 15:42
Агенцтва Frontex у сваю чаргу паведаміла, што з наступнага тыдня будзе ўзмоцненая ахова еўрапейскай мяжы на беларуска-літоўскім напрамку.
Frontex skierował swoich funkcjonariuszy na granicę litewsko-białoruską
Frontex skierował swoich funkcjonariuszy na granicę litewsko-białoruskąTwitter/@Frontex

З-за наплыву нелегальных мігрантаў Еўрасаюз накіруе ў Літву патрульныя верталёты для аховы мяжы з Беларуссю.

На днях Вільнюс абмяркоўваў з Еўрапейскім агенцтвам памежнай і берагавой аховы Frontex адпраўку на ўсходнюю мяжу Еўрасаюза памежнікаў, перакладчыкаў, мабільных патрулёў і верталётаў. Пра гэта прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа паведаміў у сваім профілі ў сетцы Twitter.

Агенцтва Frontex у сваю чаргу паведаміла, што з наступнага тыдня будзе ўзмоцненая ахова еўрапейскай мяжы на беларуска-літоўскім напрамку.

Агулам з пачатку гэтага года літоўцы затрымалі больш за 1600 мігрантаў. Гэта ў 19 разоў больш, чым у цэлым 2020 годзе.

Афіцыйны Вільнюс лічыць, што рэжым Лукашэнкі дапамагае ў нелегальнай міграцыі на тэрыторыю ЕС.

вс

на фота: блакітныя нарукаўнікі - распазнавальны знак супрацоўнікаў Frontex