Беларуская Служба

У ЕС няма адзінадумства ў справе санкцый супраць Расіі за кібератакі

13.07.2021 09:35
У Еўрапейскім Саюзе пачалася праца па санкцыях супраць Расіі, якія праводзяцца ў краінах-членах, у тым ліку ў Польшчы.
.
У.ПуцінPAP/EPA/ALEKSEY NIKOLSKYI / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Пра гэта расказаў міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў. 

«Я сам адзначаў, што кібератакі павінны падвяргацца кіберсанкцыям. Сапраўды, наколькі я ведаю, праца над такім рашэннем была распачата. Аднак праблема зводзіцца да таго, што паміж краінамі, якія ўваходзяць у ЕС, сапраўды няма адзінства адносна таго, як паводзіць сябе з Расіяй», – заявіў кіраўнік польскага Міністэрства замежных спраў.

Міністр нагадаў, што з 2014 года ў ЕС дзейнічаюць пяць правілаў адносна стасункаў з Расіяй. Першае – патрабаванне спыніць агрэсію супраць Украіны і выкананне мінскіх пагадненняў аб спыненні агню. Гэты прынцып, як падкрэсліў міністр Раў, павінен абумоўліваць супрацоўніцтва з Расіяй. Аднак Заходняя Еўропа глядзіць на гэта інакш.

«Значная частка заходніх членаў, якая імкнецца больш за нашу частку Еўрапейскага саюза да інтэнсіўных адносін з Расіяй, у тым ліку, вядома, эканамічных, хацела б выбарачнага ўдзелу. Справа зводзіцца да таго, што калі Еўрапейскі саюз вырашыць, што ў іх непасрэдных інтарэсах супрацоўніцтва з Расіяй, гэта з'яўляецца дастатковым абгрунтаваннем для легітымізацыі такога супрацоўніцтва, сказаў Збігнеў Рау.

Частка цэнтральна-ўсходняга рэгіёну, уключаючы Польшчу, не пагаджаецца сканцэнтравацца ў першую чаргу на выбарачным удзеле, бо лічыць, што перш за ўсё Расію трэба прымусіць змяніць свае агрэсіўныя паводзіны.

ав

Літва запатрабуе санкцый ЕС супраць Беларусі за спрыянне міграцыйнаму крызісу

12.07.2021 09:59
З-за наплыву нелегальных імігрантаў з Беларусі Літва некалькі дзён таму абвясціла надзвычайнае становішча і абвінаваціла Мінск у гібрыднай вайне.

Міністры замежных спраў ЕС прынялі рашэнне прадоўжыць эканамічныя санкцыі супраць Расіі

12.07.2021 14:46
Яны датычацца фінансавага, энергетычнага і абароннага сектараў, а таксама тавараў падвойнага прызначэння.