Беларуская Служба

Цана на газ для Беларусі ў 2022 годзе застанецца ранейшай

14.07.2021 10:12
Пра гэта было вырашана падчас пяцігадзіннай сустрэчы лідараў, якая ў аўторак прайшла ў Санкт-Пецярбургу.
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка PAP/EPA/ALEXEI NIKOLSKY/SPUTNIK/KREMLIN / POOL

Прэзідэнт Расiі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы ў аўторак дамовіліся аб крэдытнай падтрымцы Беларусі ў сувязі з падатковым манеўрам у РФ. Пра гэта паведаміў журналістам прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў па выніках перамоваў, якія прайшлі ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе «Свабода» са спасылкай на агенцтва Інтэрфакс.

«Дамовіліся пра аб'ёмы крэдытнай падтрымкі ў сувязі з падатковым манеўрам у Расіі», – сказаў Пяскоў.
Таксама ён паведаміў, што Пуцін і Лукашэнка дамовіліся пра захаванне цэны на расійскі газ у 2022 годзе на ўзроўні бягучага году. Апрача таго, былі ўзгодненыя захады супрацоўніцтва ў канкрэтных галінах, у прыватнасці ў энергетыцы.

Пяскоў адзначыў, што ў Пуціна і Лукашэнкі была «грунтоўная і працяглая па часе размова». Сустрэча працягвалася больш за пяць гадзін.

аз