Ён адзначыў, аднак, што перамовы не могуць доўжыцца вечна.
- Мы поўныя рашучасці вырашыць праблему дыпламатычна, і мы хочам ведаць, ці гатовы Іран вярнуцца ў Вену для працягу перамоў. Мяч цяпер на баку Ірана.
Энтані Блінкен сказаў падчас візіту ў Кувейт, што размовы паміж урадам Тэгерана і ўрадамі сусветных дзяржаў былі сканцэнтраваны на адмене некаторых санкцый, уведзеных супраць Ірана ў абмен на згортванне яго ядзернай праграмы.
Пагадненне па гэтым пытанні ў аднабаковым парадку было разарвана ў 2018 годзе тагачасным прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Новаабраны, надзвычай кансерватыўны прэзідэнт Ірана Эбрагім Раісі выказаў гатоўнасць да перамоваў.
Ён таксама падкрэсліў, што раней узгодненае пагадненне не было карысным для яго краіны, і выказаў недавер да стаўлення амерыканскага боку.
юл