Беларуская Служба

Эстонія будзе рэгулярна абменьвацца з ЗША інфармацыяй аб сітуацыі на літоўска-беларускай мяжы

01.08.2021 16:22
За мінулыя суткі літоўцы затрымалі яшчэ 144 чалавекі, якія спрабавалі незаконна трапіць у Літву.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/PublicDomainPictures

У заяве Міністэрства абароны Эстоніі напісана, што такія саюзнікі, як ЗША, павінны разумець сітуацыю на літоўска-беларускай мяжы. Гэта ўплывае на бяспеку ва ўсіх трох краінах Балтыі. Гэта тым больш важна ў кантэксце расійска-беларускіх вучэнняў «Захад-2021», якія пачынаюцца восенню гэтага года.

Тое, што адбываецца на літоўска-беларускай мяжы, эстонцы, як і ўлады ў Вільні, называюць гэта гібрыднай атакай, за якой стаіць рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

ав

Наўседа: Мы сталі мэтай дзёрзкай гібрыднай агрэсіі, накіраванай на тое, каб пасеяць у Літве як мага больш хаосу

01.08.2021 13:19
«Наша пасланне тым, хто спрабуе нам нашкодзіць, застаецца ранейшым: мы не здадзімся і не адступім».