Прэзідэнт Афганістана абвінавачвае амерыканцаў у пагаршэнні сітуацыі ў краіне. Гэта першае настолькі крытычнае выказванне лідара Афганістана за шмат месяцаў. Ужо некалькі тыдняў талібы бяруць пад кантроль чарговыя вобласці краіны. У буйных гарадах адбываюцца жорсткія баі.
Прэзідэнт Ашраф Гані заявіў, што эскалацыя гвалту ў краіне – гэта вынік таго, што ЗША надта хутка вывялі свае войскі з Афганістана. Палітык заявіў, што папярэджваў Вашынгтон, што такі вывад будзе мець свае наступствы.
З красавіка, калі прэзідэнт Джо Байдэн абвясціў аб выхадзе амерыканскіх жаўнераў, талібы заваёўваюць чарговыя рэгіёны краіны. Мяркуецца, што ў цяперашні час яны кантралююць 30-50% тэрыторыі краіны. Некалькі дзён таму паўстанцы таксама пачалі наступ на найважнейшыя гарады паўднёвага Афганістана – Кандагар, Лашкар і Герат.
Нейкі час таму адбылася першая за доўгі час сустрэча прадстаўнікоў улады з талібамі. Аднак ніякіх поспехаў у мірных перамовах няма. Талібы патрабуюць адстаўкі прэзідэнта Афганістана.
аз