Беларуская Служба

Польскі інстытут у Вільні запусціў цыкл «Жнівень польскай паэзіі»

03.08.2021 18:11
1 жніўня палякі адзначалі 77 гадавіну пачатку Варшаўскага паўстання, у якім удзельнічаў і загінуў паэт.
ВільняPhoto: jackmac34/pixabay.com/CC0 Public Domain

Вершам Кшыштафа Каміля Бачыньскага «Жаданні» пачаўся відэацыкл «Жнівень польскай паэзіі», падрыхтаваны Польскім інстытутам у Вільні. Кожную нядзелю згаданага месяца ў сацыяльных сетках Літвы будзе прэзэнтаваны адзін твор выдатных польскіх паэтаў.

«Невыпадкова мы пачалі цыкл 1 жніўня з верша Бачыньскага», – паведаміла Барбара Аршэўска з Польскага інстытута ў Вільні. Яна нагадала, што 2021 год у Польшчы быў абвешчаны годам Кшыштафа Каміля Бачыньскага.

1 жніўня палякі адзначалі 77 гадавіну пачатку Варшаўскага паўстання, у якім удзельнічаў і загінуў паэт. У рамках ініцыятывы «Жнівень польскай паэзіі» Інстытут запрашае на сустрэчу з польскай паэзіяй. У чарговыя нядзелі жніўня будуць прадстаўлены любоўныя вершы і вершы пра каханне Кіпрыяна Каміля Норвіда і Марыі Паўлікоўскай-Яснажэўскай.

PAP/аз