Беларуская Служба

76-ую гадавіну атамнай бамбардзіроўкі Нагасакі адзначаюць у Японіі

09.08.2021 13:50
Колькасць ахвяр скідвання ядзернай бомбы на Нагасакі дасягае амаль 190 тыс.чалавек.
    , , , 8  2021
Жалобная ўрачыстасць у Парку Міру, Нагасакі, Японія, 8 жніўня 2021годаPAP/EPA/JIJI PRESS

У Нагасакі сёння адзначаецца 76-ая гадавіна скідвання атамнай бомбы. У арганізаваных горадам жалобных урачыстасцях у Парку міру прынялі ўдзел ахвяры выбуху, іх сем'і, мэр гораду, прэмʼер-міністр Японіі і прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса. Польскі бок прадстаўляў першы сакратар амбасады Польшчы ў Японіі.

Эпіцэнтр выбуху, які 9 жніўня 1945 года знішчыў Нагасакі, знаходзіўся ў раёне Уракамі, недалёка ад сабора. Кэко Ямауці тады было 4 гады. З бацькамі і трыма сёстрамі яна знаходзілася ў хованцы ў 700 метрах ад эпіцэнтра выбуху:

-Мы сядзелі ў далёкай ад уваходу частцы схова. Мама пайшла дадому, каб памыць пялёнкі маіх малодшых сясцёр. У гэты момант адбыўся выбух. Цела мамы знікла. Застаўся толькі ружанец. Пасля выхаду з бамбасховішча ад апраменьвання памёр тата і дзве малодшыя сястры. У нас са старэйшай сястрой была дыярэя і ваніты, але мы выжылі.

У спіс памерлых ад апраменьвання толькі ў мінулым годзе было ўнесена больш за 3200 прозвішчаў. Такім чынам, колькасць ахвяр скідвання ядзернай бомбы на Нагасакі дасягнула амаль 190 тыс.чалавек.

iar/эж