Беларуская Служба

Супрацоўніка брытанскага пасольства ў Берліне арыштавалі па падазрэнні ў шпіянажы на карысць Расіі

12.08.2021 13:07
Паводле нямецкай пракуратуры, мужчына прынамсі раз перадаваў дакументы прадстаўніку расійскай спецслужбы, за што атрымаў грошы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.peterbwiberg/pixabay.com/CC0 Public Domain

Супрацоўнік брытанскага пасольства ў Нямеччыне, арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы на карысць Расіі, працаваў ахоўнікам, паведаміў канал Sky News.

Паводле СМІ, брытанская контрразведка ведала пра дзеянні мужчыны некаторы час і сачыла за ім да арышту ў рамках сумеснай брытанска-германскай аперацыі.

У сераду пракуратура Германіі паведаміла, што ў аўторак у Патсдаме быў затрыманы 57-гадовы грамадзянін Вялікабрытаніі па абвінавачванні ў працы «на замежныя спецслужбы».

«Да арышту Дэйвід С. працаваў у пасольстве Вялікабрытаніі ў Берліне. Прынамсі раз ён перадаваў дакументы, атрыманыя ў ходзе сваёй прафесійнай дзейнасці, прадстаўніку расійскай спецслужбы, за што атрымаў невядомую суму наяўнымі», – паведамілі ў пракуратуры.

аз