Беларуская Служба

Amnesty International: Улады пазбавілі расейцаў права мірна дэманстраваць

12.08.2021 15:09
Міжнародная праваабарончая арганізацыя заклікала расійскія ўлады рэфармаваць прававыя акты, якія рэгулююць права на сходы.
Amnesty International
Amnesty InternationalАвтор: Стаття - Джерело, Добропорядне використання, https://uk.wikipedia.org/w/index.php?curid=2715793

Па дадзеных міжнароднай арганізацыі Amnesty International, грамадзяне Расіі былі пазбаўленыя права мірна дэманстраваць. Праваабаронцы ў сваім дакладзе паказваюць, што за апошнія 16 гадоў расійскія ўлады прынялі 13 законаў, якія абмяжоўваюць грамадзянскія правы, у тым ліку, права арганізаваць акцыі пратэсту.

Amnesty International адзначае, што ў Расіі арганізацыя і ўдзел у мірных дэманстрацыях караецца штрафамі і пазбаўленнем волі. Расійскія праваабаронцы звяртаюць увагу на жорсткі разгон дэманстрацый паліцыяй і пераслед людзей, якія іх арганізоўваюць.

«Улады Расіі імкнуцца да таго, каб канчаткова знішчыць права на свабоду сходаў», – напісалі актывісты Amnesty International на сваім сайце. Яны падкрэсліваюць, што ўлады ўспрымаюць кожную дэманстрацыю, як злачынную дзейнасць, а ўдзел у акцыі – гэта гераічны акт.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя заклікала расійскія ўлады рэфармаваць прававыя акты, якія рэгулююць права на сходы.

аз