Беларуская Служба

Сёння расейцы развітваюцца з савецкім дысідэнтам і праваабаронцам Сяргеем Кавалёвым

13.08.2021 09:25
Богдану Барусэвічу, які павінен быў прадстаўляць Сенат на пахаронах Сяргея Кавалёва, адмовілі ва ўездзе на тэрыторыю РФ.
          , 2018 .
Сяргей Кавалёў на мітынгу «За свабодную Расею без рэпрэсій і самавольства», 2018 год. Автор: DonSimon - собственная работа, CC0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=69852644

Сёння расейцы развітваюцца з савецкім дысідэнтам і праваабаронцам Сяргеем Кавалёвым. Цырымонія пачнецца ў 10.00, паводле польскага часу, у Цэнтры ім. Сахарава ў Маскве. Суаўтар Канстытуцыі Расіі і заснавальнік аб'яднання «Мемарыял» памёр 9 жніўня. Яму быў 91 год.

Сяргей Кавалёў быў сузаснавальнікам савецкіх і расійскіх праваабарончых рухаў. У савецкі перыяд ён быў прыгавораны да працоўнага лагера, а пазней адпраўлены на Калыму за публікацыю тэкстаў з крытыкай камуністычнай сістэмы і дзеянняў уладаў.

У 1990-1993 гадах быў дэпутатам Дзяржаўнай Думы і членам Прэзідыума Савета Федэрацыі. Ён таксама быў старшынёй прэзідэнцкай Камісіі па правах чалавека. Ён выступаў супраць ваеннай інтэрвенцыі Расіі ў Чачні, а пазней раскрытыкаваў агрэсію Расіі супраць Грузіі, Украіны і анексію Крыма.

Сяргей Кавалёў назваў прэзідэнта Уладзіміра Пуціна «дыктатарам» і ў некаторых сваіх інтэрвʼю гаварыў пра сваю сімпатыю да Польшчы і польскага руху «Салідарнасць».

Як стала вядома ўчора, расійскія ўлады адмовілі віцэ-спікеру польскага Сената ва ўездзе на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі. Богдан Барусэвіч павінен быў прадстаўляць вышэйшую палату польскага парламента на пахаронах Сяргея Кавалёва.

аз