Беларуская Служба

Польскі ўрад накіраваў самалёты ў Афганістан

17.08.2021 08:37
Паводле паведамленняў польскіх уладаў, у Афганістан былі накіраваныя тры самалёты. У спісе эвакуацыі каля 100 чалавек.
  .
Аэрапорт у Кабуле.PAP/EPA/STRINGER

Урад Польшчы запэўнівае, што ў самалётах, адпраўленых у Афганістан, больш месцаў, чым людзей, якія выказалі жаданне эвакуявацца ў Варшаву. Намеснік кіраўніка Міністэрства замежных спраў Марцін Пшыдач(Marcin Przydacz) падкрэсліў, што самалёты павінны прызямліцца ў Кабуле і забраць у Польшчу, як суайчыннікаў, так і людзей, якія на месцу супрацоўнічалі з прадстаўнікамі польскай дзяржавы.

- Месцаў у самалёце больш, чым ахвотных з’ехаць з Афганістана. Аднак у сувязі з тым, што сітуацыя вельмі дынамічная, мы вырашылі забяспечыць умовы, каб кожнай асобе, жыццё якой апынулася пад пагрозай з-за ранейшага супрацоўніцтва з польскімі ўстановамі, можна было аказаць дапамогу.

Марцін Пшыдач дадаў, што ў рамках эвакуацыі Польшча супрацоўнічае з краінамі НАТА і інстытутамі Еўрапейскага Саюза.

Учора талібы ўзялі Кабул пад кантроль і канчаткова захапілі ўладу ў краіне. Злучаныя Штаты Амерыкі і іншыя краіны хацелі б эвакуяваць некалькі сотняў тысяч чалавек са сталіцы Афганістана, але ёсць асцярогі, што гэта можа быць немагчыма з-за хаосу. Вылеты самалётаў пастаянна прыпыняюцца, бо натоўп афганцаў, якія хочуць уцячы ад талібаў, блакуюць узлётна-пасадачную паласу.

Больш за 60 краін, у тым ліку ЗША і Польшча, заклікалі талібаў дазволіць усім замежнікам і афганцам, якія гэтага жадаюць, пакінуць Афганістан.

Паводле паведамленняў польскіх уладаў, у Афганістан былі накіраваныя тры самалёты. У спісе эвакуацыі каля 100 чалавек.

IAR/аз