Беларуская Служба

Талібы абвясцілі амністыю для дзяржаўных чыноўнікаў

17.08.2021 12:32
Афганскія талібы заклікалі дзяржаўных чыноўнікаў вярнуцца да працы.
     .
Талібы абвясцілі амністыю для дзяржаўных чыноўнікаў.PAP/EPA/STRINGER

Афганскія талібы абвясцілі амністыю для ўсіх дзяржаўных чыноўнікаў і заклікалі іх вярнуцца да працы. У заяве талібаў гаворыцца, што тыя, хто падпадае пад амністыю, могуць «упэўнена» вярнуцца да нармальнага жыцця.

Пасля захопу ўлады талібамі тысячы людзей, звязаных з папярэднімі ўладамі, спрабуюць пакінуць краіну, баючыся іх помсты. Учора натоўп людзей заблакаваў аэрапорт у сталіцы краіны Кабуле. Увечары рух самалётаў быў адноўлены.

IAR/аз