Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што мэтай прысутнасці амерыканскіх войскаў у Афганістане была барацьба з тэрарызмам, які пагражае ЗША, а не будаўніцтва дэмакратыі. Падчас выступу ў Белым доме амерыканскі прэзідэнт падтрымаў сваё рашэнне аб вывадзе войскаў з Афганістана. Ён дадаў, што не можа прымушаць амерыканскіх жаўнераў ваяваць бясконца.
«Наш адзіны жыццёвы інтарэс у Афганістане застаецца тым жа самым: прадухіліць тэракты ў ЗША. На працягу многіх гадоў я настойваў на тым, каб нашы намаганні былі сканцэнтраваны на барацьбе з тэрарызмам, а не натхнялі да паўстанняў і будавання іншых краін», – заявіў Джо Байдэн.
Амерыканскі прэзідэнт таксама падкрэсліў, што інфармацыя аб вывадзе амерыканскіх войскаў з Афганістана запачаткавала дэзерцірства з афганскай арміі, а ў вырашальны момант урад гэтай краіны пакінуў Кабул.
IAR/аз