Беларуская Служба

Пачынаецца Міжнародны кінафестываль у Карлавых Варах

20.08.2021 18:31
У мінулым годзе з-за пандэміі каракавіруса мерапрыемства не адбылося.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:geralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння пачынаецца 55-ы Міжнародны кінафестываль у Карлавых Варах. У мінулым годзе з-за пандэміі каракавіруса мерапрыемства не адбылося.

У праграме 127 мастацкіх і дакументальных фільмаў. Паводле арганізатараў, гэта, прыкладна, на 25 менш, чым звычайна. Мерапрыемства адкрые фільмам «Затопэк» чэшскага рэжысёра Давіда Aнджычкі, які прадстаўляе біяграфію спартсмена Эміля Затопэка – чатырохразовага алімпійскага чэмпіёна па лёгкай атлетыцы. Акрамя «Затопэка», у асноўны конкурс фестывалю было ўключана 11 стужак.

Спецыяльнымі гасцямі фестывалю ў Карлавых Варах стануць Джоні Дэп і Ітан Хоук, а таксама Майкл Кейн, які сёння атрымае «Хрустальны глобус» – за ўклад у сусветную кінематаграфію.

Паглядзець конкурсныя фільмы ў рамках фестывалю змогуць толькі тыя гледачы, якія былі прывітыя супраць каранавіруса. Падчас мерапрыемства будзе праводзіцца кампанія вакцынацыі супраць COVID-19.

IAR/аз