Беларуская Служба

Будзе створаны міжнародны фонд дапамогі Украіне

25.08.2021 08:40
Фонд павінен мінімізаваць дэстабілізуючы ўплыў Расіі на поўдні і ўсходзе краіны.
Сцяг УкраіныPhoto:1966666/pixabay.com/CC0 Public Domain

Вялікабрытанія, Канада, Швецыя, Швейцарыя і ЗША створаць фонд, які дапаможа Украіне мінімізаваць дэстабілізуючы ўплыў Расіі на поўдні і ўсходзе краіны, паведаміла брытанскае пасольства ў Кіеве.

Пра стварэнне «Партнёрскага фонду» для Украіны было абвешчана ў аўторак, у 30-годдзе незалежнасці Украіны.
Фонд «будзе падтрымліваць Украіну для змякчэння дэстабілізуючага ўздзеяння Расіі на яе паўднёвыя і ўсходнія рэгіёны», заявіла пасольства Вялікабрытаніі. 

Фонд будзе фінансаваць ініцыятывы, накіраваныя на павышэнне ўстойлівасці рэгіёнаў, якія пацярпелі ад канфлікту. Гэта, напрыклад, тэхнічная кансультацыйная дапамога ўладам і інвестыцыі, якія ствараюць новыя эканамічныя магчымасці і паляпшаюць доступ грамадзян да дзяржаўных паслуг на ўсходзе і поўдні Украіны.

Праект павінен стартаваць да снежня бягучага года. Згодна з планамі, на працягу трох гадоў ён павінен сабраць да 35 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.

IAR/аз