Газаправод Nord Stream 2 павінен заставацца падпарадкаваным заканадаўству ЕС, вырашыў Вышэйшы абласны суд у Дзюсельдорфе, які адхіліў скаргу аператара газаправода на рашэнне Федэральнага агенцтва па сетках аб адмове ў просьбе аб выключэнні Nord Stream 2 ад палажэнняў Газавай дырэктывы ЕС.
Згодна з пастановай нямецкага суда, Nord Stream 2 павінен падпарадкоўвацца палажэнням Газавай дырэктывы, якая з’яўляецца часткай трэцяга энергетычным пакета Еўрасаюза.
Газавая дырэктыва ахоплівае ўсе газаправоды, якія ідуць з-за межаў Еўрапейскай эканамічнай зоны і былі пабудаваныя пасля 23 траўня 2019 года. Рашэнне суда ў Дзюсельдорфе тычыцца толькі ўчастка газаправода, размешчанага ў нямецкіх водах. Nord Stream 2 AG абвясціла, што разгледзіць магчымасць падачы скаргі ў Федэральны суд.
IAR/аз