Беларуская Служба

Сяргей Лаўроў прыбудзе з візітам у Рым

26.08.2021 13:31
Перамовы ў асноўным будуць тычыцца сітуацыі ў Афганістане.
M     .
Mіністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў. PAP/EPA/CHRISTIAN BRUNA

Увечары міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў прыбудзе ў Рым. Заўтра раніцай ён сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Марыё Драгі і міністрам замежных спраў Луіджы Ды Маё. Перамовы ў асноўным будуць тычыцца сітуацыі ў Афганістане.

Італьянскія каментатары звязваюць гэты візіт з планаваным у верасні пазачарговым самітам лідараў краін G20 – групы найбольш магутных краін свету і Еўрасаюза. Нагадваем, у гэтым годзе працай групы кіруе Італія.
Сустрэча павінна быць прысвечана выпрацоўцы агульнай палітыкі ў дачыненні да Афганістана, асабліва ў дачыненні да бежанцаў і тэрарыстычнай пагрозы.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін ужо ўступна пагадзіўся ўдзельнічаць у саміце. Прэмʼер Драгі падкрэслівае, што без такіх членаў G20, як Кітай, Індыя, Саудаўская Аравія і Турцыя, будзе цяжка стабілізаваць сітуацыю ў Афганістане.
Адной з тэм заўтрашніх сустрэч міністра Лаўрова ў Італіі будуць таксама адносіны Расіі з Паўночнаатлантычным альянсам і Еўрапейскім Саюзам.

IAR/аз