Беларуская Служба

Расія і ЗША будуць кантактаваць па сітуацыі ў Афганістане

26.08.2021 16:25
Існуе механізм такіх кантактаў, заявіў у чацвер прэс-сакратар Крамля.
Kreml, zdjęcie ilustracyjne.
Kreml, zdjęcie ilustracyjne.dade72/ Shutterstock

Расія і ЗША будуць кантактаваць па справе сітуацыі ў Афганістане, якая цяпер патрабуе абмену думкамі і інфармацыяй. Існуе механізм такіх кантактаў, заявіў у чацвер прэс-сакратар Крамля.

Падчас штодзённага брыфінгу для СМІ Дзмітрый Пяскоў сказаў, што расійска-амерыканскія кантакты па справе Афганістана «адбываюцца пры неабходнасці», але іх механізм ужо дзейнічае.

«Сітуацыя патрабуе абмену меркаваннямі і інфармацыяй, таму з вялікай доляй верагоднасці такія кантакты будуць працягнутыя», – ацаніў Пяскоў.

Прадстаўнік Крамля таксама заявіў, што талібы фактычна перанялі ўладу ў Афганістане і ўзялі пад кантроль большую частку тэрыторыі краіны. Аднак Масква, падкрэсліў Пяскоў, пакуль афіцыйна не прызнала ўладу талібаў. Ён дадаў, што пакуль Расія не вызначыла колькасці афганскіх уцекачоў, якую яна можа прыняць. Зараз гэтае пытанне абмяркоўваецца Міністэрствам замежных спраў і міграцыйнымі службамі.

IAR/аз