Урад Балгарыі накіруе армію для абароны межаў з Турцыяй і Грэцыяй. Жаўнеры павінны дапамагаць памежнай службе ў сувязі з узмацненнем міграцыйнага ціску, заявіў у чацвер міністр абароны Балгарыі Георгій Панаётаў. Пакуль на мяжу будуць адпраўленыя 700 вайскоўцаў спецсілаў.
У лютым 2016 года, у разгар тагачаснага міграцыйнага крызісу, парламент Балгарыі прыняў папраўку ў закон аб узброеных сілах, якая дазваляе выкарыстоўваць армію для абароны межаў.
Паводле дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў краіны, з пачатку года больш за 14 тысяч іншаземцаў спрабавалі незаконна апынуцца на тэрыторыі Балгарыі. У цяперашні час у цэнтрах для мігрантаў у краіне знаходзіцца каля 3,5 тысяч чалавек, у тым ліку 950 афганцаў.
IAR/аз