Беларуская Служба

У Афганістане працягваецца эвакуацыя, нягледзячы на ​​атакі

27.08.2021 09:56
Дзень пасля тэракту натоўп афганцаў зноў сабраўся перад брамай кабульскага аэрапорта.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/AKHTER GULFAM Dostawca: PAP/EPA

 Учора тэрарысты Ісламскай дзяржавы (ІД) зладзілі тэракт перад аэрапортам, у выніку якога загінула не менш за 90 чалавек.

ЗША ды Вялікабрытанія не перапынілі эвакуацыю сваіх грамадзян і афганцаў з Кабулу. Аднак Захаду не ўдасца забраць з краіны ўсіх ахвотных.

Да гэтага часу краіны НАТА эвакуіравалі з Афганістана больш за 100 000 чалавек. Нядаўна Злучаныя Штаты паведамілі, што выехаць з краіны змогуць толькі грамадзяне ЗША.

Прэсавы сакратар Белага дома Джэн Псакі пацвердзіла, што не ўсе афганскія супрацоўнікі будуць эвакуіраваныя. «Мы не зможам вывезці кожнага ахвотнага афганца, таму што іх мільёны. Гэта немагчыма», – сказала яна.

Улады Вялікабрытаніі таксама абвясцілі, што больш не пускаюць людзей у аэрапорт, вылецець змогуць толькі тыя, хто ўжо знаходзіцца ўнутры.

Мяркуецца, што цяпер у Афганістане знаходзіцца каля 1500 грамадзян ЗША, каля 400 чалавек з пашпартамі Вялікабрытаніі і 200 грамадзян Германіі. Некаторыя з іх – афганцы з падвойным грамадзянствам.

Тым часам СМІ публікуюць новую інфармацыю пра хаос, які суправаджае эвакуацыю. Сайт «Politico» паведамляе, што ЗША перадалі талібам спіс эвакуіраваных афганцаў. Амерыканцы кажуць, што хацелі палегчыць гэтым людзям дабрацца да аэрапорта, але афганцы раз'юшаныя, бо лічаць, што многія з гэтых людзей цяпер могуць стаць цэлям помсты для талібаў.

У сваю чаргу «The Times» піша, што брытанскія дыпламаты, якія пакінулі пасольства ў Кабуле, заставілі там спіс з імёнамі афганскіх супрацоўнікаў, які трапіў у рукі талібаў.

ПР/юл