Барэль сырой нафты West Texas Intermediate для паставак у кастрычніку на паліўнай біржы NYMEX у Нью-Ёрку каштуе 68,20 долараў, што азначае рост на 1,16%. На гэтым тыдні цана нафту ў ЗША падняліся на 9,2 працэнты.
Нафта маркі Brent для паставак у кастрычніку на паліўнай біржы ICE Futures Europe у Лондане каштуе 71,92 долара за барэль, што дае рост на 1,20%.
Далейшая сітуацыя з цэнамі залежыць ад выступу старшыні Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША Джэрома Паўэла. Рынкі чакаюць, якія намеры мае ФРС што да абароту дзяржаўных аблігацый.
Таксама на цэны можа паўплываць трапічны ўраган Іда, якая ўжо прывяла да скарачэння здабычы нафты ў Мексіканскім заліве. Нафтавыя гіганты эвакуіравалі рабочых з платформаў і спынілі здабычу нафты. 16% амерыканскай здабычы нафты і 2% газу паходзяць з Мексіканскага заліва.
РАР/юл