Беларуская Служба

У выніку ракетнай атакі ЗША на Ісламскую дзяржаву загінуў адзін з яе членаў

28.08.2021 10:51
Ракетная атака ў адказ была праведзена ў правінцыі Нангархар на ўсходзе Афганістана.
Апушчаны сцяг на Белым доме на знак жалобы пасля забойства амерыканскіх салдатфота: The US flag flies at half-staff above the White House in Washington, DC, USA, 27 August 2021. A suicide bomber from ISIS-K killed more than 100 people, including 13 US troops, outside Hamid Karzai International Airport in Kabul, Afghanistan on 26 August.

Злучаныя Штаты пачалі правялі атаку ў адказ на нядаўні тэракт, у выніку якога загінулі амерыканскія салдаты. Беспілотнік забіў члена мясцовага аддзялення Ісламскай дзяржавы, які адказвае за арганізацыю выбухаў у аэрапорце ў чацвер. Тады тэрарыст-смяротнік забіў 170 афганцаў і 13 амерыканскіх салдат.

Ракетная атака ў адказ была праведзена ў правінцыі Нангархар на ўсходзе Афганістана. Там знаходзяцца аддзелы Ісламскай дзяржавы. Прадстаўнікам амерыканскай арміі паведамілі, што ў выніку выбуху загінуў чалавек, адказны за планаванне тэракту ў аэрапорце Кабула.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, якая паступае з арміі ЗША, беспілотнік, які выпусціў бомбу, быў запушчаны з адной з ваенных частак на Блізкім Усходзе. У Афганістане амерыканскія салдаты засталіся толькі ў аэрапорце. Пасля тэракту ў Кабуле, у выніку якога загінулі 170 мірных жыхароў Афганістана і 13 амерыканскіх салдат, прэзідэнт Джо Байдэн загадаў даць адказ.

Да гэтага часу заходнія дзяржавы эвакуявалі з Афганістана 110 тысяч чалавек, але вядома, што да канца аперацыі 31 жніўня не ўдасца вывезці ўсіх жадаючых.

IAR/нг