Сёння – другі дзень беларускага эканамічнага форуму «БІЗНЕС-БЕЛАРУСЬ: TEACH. ASSIST. PROTECT», які праходзіць у сталіцы Украіны Кіеве, а таксама ў онлайн-фармаце. Галоўная мэта мерапрыемства – захаваць, падтрымаць і развіць беларускі бізнес на тэрыторыі іншых краін. У далейшай перспектыве гэтыя кампаніі могуць стаць падставай грамадзянскай супольнасці будучай Беларусі, – гаворыць адзін з заснавальнікаў і старшыня Асацыяцыі Беларускага Бізнесу за Мяжой Яўген Буры.
- Найвышэйшая каштоўнасць – дапамагчы зараз тым людзям, якія пацярпелі і рабіць тыя крокі, якія патрэбныя для новай Беларусі. Галоўнае – падставіць плячо, аказаць падтрымку гэтым людзям, і далей яны самі будуць вырашаць, як і куды накіроўваць свой капітал.
У перыяд са жніўня 2020 года да гэтага моманту сотні прыватных кампаній у Беларусі трапілі пад рэпрэсіі і ціск з боку дзяржавы.
нг