Больш за 600 чалавек эвакуявала з сярэдзіны жніўня Украіна з Афганістана. Сярод іх толькі частка гэта ўкраінскія грамадзяне. Учора ў сталіцу Украіны прыбылі тры самалёты з Кабула, паведаміў кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта Украіны Андрэй Ермак.
Паводле яго, эвакуацыю арганізавалі ўкраінскія вайскоўцы і супрацоўнікі спецслужбаў. Усяго ва ўчорашняй эвакуацыі ўдзельнічала каля 360 чалавек, 80 з якіх – грамадзяне Украіны.
Кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта адзначыў, што агулам з пачатку эвакуацыі сярод 600 чалавек, якіх прыляцелі ў Кіеў, былі ўсе ўкраінцы, якія выказалі гатоўнасць вярнуцца.
Акрамя ўкраінцаў, у Кіеў прыляцелі таксама грамадзяне іншых краін, у тым ліку праваабаронцы, журналісты, жанчыны і дзеці.
IAR/аз