Афганскія талібы заявілі ў нядзелю, што пасля завяршэння эвакуацыі мірных жыхароў і амерыканскіх войскаў, яны гатовыя пераняць кантроль над аэрапортам Кабула.
«Мы чакаем апошняга сігналу амерыканцаў, каб забяспечыць поўны кантроль над аэрапортам Кабула», – сказаў Reuters адзін высокапастаўлены чыноўнік талібаў. Ён запэўніў, што дзеля таго ў іх ёсць каманда тэхнічных экспертаў і высокакваліфікаваных інжынераў.
У суботу прадстаўнік талібаў таксама заявіў, што пераняцце кантролю над аэрапортам адбудзецца «неўзабаве» пасля вываду амерыканскіх войскаў і абвяшчэння поўнага складу ўрада талібаў у бліжэйшыя дні. Паводле яго, губернатары і начальнікі паліцыі практычна ва ўсіх правінцыях Афганістана ўжо прызначаныя.
PAP/аз