Чарговы выбух адбыўся ў нядзелю на складзе боепрыпасаў вайсковай часткі ў Жамбылскай вобласці, на поўдні Казахстана, паведамілі мясцовыя ўлады. У выніку выбуху ніхто не загінуў.
Гэта чарговы выбух на гэтым складзе боепрыпасаў. У чацвер у выніку моцнага выбуху загінулі 13 чалавек, больш за тысячу жыхароў суседніх вёсак былі эвакуяваныя. Таму нядзеля – дзень жалобы па ўсёй краіне, абвешчаны прэзідэнтам Казахстана.
Паводле мясцовых спецслужбаў, на момант выбуху, які адбыўся ў чацвер, у аб'екце было больш за 500 тон тратылу.
PAP/аз