Беларуская Служба

Еўрапейскі Саюз асудзіў ліквідацыю БАЖ

31.08.2021 09:20
Прэс-сакратар кіраўніка дыпламатыі ЕС Пэтэр Стана заклікаў мінскі рэжым спыніць рэпрэсіі і выконваць міжнародныя абавязацельствы.
Сцяг Еўрапейскага СаюзаPhoto: moritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрапейскі Саюз асудзіў ліквідацыю Беларускай асацыяцыі журналістаў, найбуйнейшай незалежнай журналісцкай арганізацыі краіны. Такое рашэнне прыняў некалькі дзён таму Вярхоўны суд Беларусі. Прэс-сакратар кіраўніка дыпламатыі ЕС Пэтэр Стана заклікаў мінскі рэжым спыніць рэпрэсіі і выконваць міжнародныя абавязацельствы.

Закрыццё БАЖ з'яўляецца часткай сістэматычнага і бесперапыннага падаўлення ўсіх незалежных галасоў у краіне, напісаў прэс-сакратар кіраўніка дыпламатыі ЕС у сваёй заяве. Ён дадаў, што 27 з 649 беларусаў, якія лічацца палітвязнямі, былі журналістамі і падкрэсліў, што Еўрасаюз асуджае пераслед і заклікае беларускія ўлады паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды сваіх грамадзян.

Палітык таксама згадаў пра абавязацельствы Беларусі ў рамках ААН і АБСЕ. Прэс -сакратар кіраўніка дыпламатыі ЕС таксама запэўніў аб падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежных і свабодных СМІ.

IAR/аз