Рада Бяспекі ААН падоўжыла мандат міратворчых сілаў у Ліване. Пастаянны прадстаўнік Польшчы пры ААН Кшыштаф Шчэрскі нагадаў, што ў склад кантынгенту ААН у Ліване ўваходзяць таксама польскія падраздзяленні.
«Важнае рашэнне Савета Бяспекі ААН аб працягу прысутнасці кантынгенту міратворцаў у Ліване. Мы ганарымся ўдзелам польскіх жаўнераў у абароне мірнага насельніцтва і маніторынгу зоны размежавання», – напісаў Кшыштаф Шчэрскі ў Твітары.
Асноўныя задачы міратворчых сіл у Ліване – абарона мірнага насельніцтва, маніторынг лініі размежавання і падтрымка ўрада Лівана ў захаванні міру ў краіне.
Польскі кантынгент складаецца з больш за двухсот вайскоўцаў, якія супрацоўнічаюць з ірландскімі і венгерскімі калегамі.
IAR/аз