Беларуская Служба

ААН заклікала талібаў даць жадаючым магчымасць бяспечна пакінуць Афганістан

31.08.2021 14:05
У Афганістане застаюцца яшчэ сотні іншаземцаў, у тым ліку амерыканцаў і брытанцаў.
КабулPAP/EPA/STRINGER

Савет Бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў талібаў даць жадаючым магчымасць бяспечна з’ехаць з Афганістана. У рэзалюцыі падкрэсліваецца, што талібы павінны выконваць свае ранейшыя абавязацельствы па гэтай справе. У той жа час ААН не заклікала ствараць у Кабуле ахоўную зону, што раней прапанаваў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.

За рэзалюцыю прагаласавалі 13 з 15 членаў Савета Бяспекі. Кітай і Расія ўстрымаліся.
Учора ЗША завяршылі вывад сваіх войскаў з Афганістана. У цэлым сілы НАТА эвакуіравалі больш за 120 тысяч чалавек, як замежнікаў, так і афганцаў, якія супрацоўнічалі з міжнароднымі кантынгентамі і дыпламатычнымі службамі.

Хоць амерыканскія войскі пакінулі Афганістан, там засталося каля 200 грамадзян ЗША. Таксама Вялікабрытанія паведамляе, што ў Афганістане засталіся яшчэ сотні брытанцаў.

IAR/аз

Апошні амерыканскі жаўнер пакінуў Афганістан

31.08.2021 07:21
Пентагон абвясціў аб завяршэнні эвакуацыі амерыканскіх жаўнераў з Афганістана.