Кіраўнік Еўрапейскай камісіі паведаміла, што 70% дарослых грамадзян у ЕС прайшлі поўны цыкл вакцынацыі супраць каранавіруса. Паводле Урсулы фон дэр Ляен, гэты поспех.
«Я хацела б падзякаваць шматлікім людзям, якія ўнеслі свой уклад у гэта вялікае дасягненне, але нам трэба зрабіць больш», – напісала Урсула фон дэр Ляен у Твітары.
У сваю чаргу ў відэазапісе старшыня камісіі заклікала прывівацца супраць COVID-19. «Пандэмія не скончылася, мы павінны працягваць быць пільнымі. Нам трэба хутка прышчапіць яшчэ многіх еўрапейцаў, каб пазбегнуць новай хвалі інфекцый і спыніць новыя вірусныя мутацыі. Я звяртаюся да ўсіх, хто можа зрабіць прышчэпку. Гэта адзіны спосаб абараніць сябе і іншых», сказала Урсула фон дэр Ляен.
Яна дадала, што ЕС таксама павінен дапамагчы ў вакцынацыі краінам, якія не з’яўляюцца членамі еўрапейскай супольнасці, асабліва тым з нізкім узроўнем даходу.
IAR/аз