Народнаабраны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская падзякавала прэзідэнту Анджэю Дудзе за словы падтрымкі, накіраваныя ў адрас яе народа з нагоды 41-й гадавіны падпісання Жнівеньскіх пагадненняў.
У сваёй прамове для тэлеканала «Белсат» на польскай і беларускай мовах, прэзідэнт Дуда падкрэсліў салідарнасць Польшчы з Беларуссю, якая змагаецца за свабоду і правы чалавека.
«Ад імя беларусаў я хацела б вельмі падзякаваць Польшчы і яе прэзідэнту. Гэта краіна, якая заўсёды была побач з намі. Нас аб’ядноўвае агульная гісторыя, культура, падобныя мовы, а сёння – салідарнасць. Я рада, што мы можам у вас гэтаму навучыцца. Няхай жыве салідарнасць!» – напісала Святлана Ціханоўская ў Твітары.
IAR/аз