Беларуская Служба

Камітэт па замежных справах Еўрапарламента зоймецца сітуацыяй на польска-беларускай мяжы

02.09.2021 09:21
Сітуацыя тым больш сур'ёзная, што неўзабаве ля мяжы пачнуцца буйныя беларуска-расійскія вайсковыя манеўры, кажуць польскія палітыкі.
Сцяг Еўрапейскага СаюзаPhoto: moritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain

Камітэт па замежных справах Еўрапейскага парламента зоймецца сітуацыяй на польска-беларускай мяжы, гэта значыць на знешняй мяжы Саюза. Еўрадэпутат Вітальд Вашчыкоўскі папрасіў абмеркаваць пытанне аб выкарыстоўванні рэжымам у Мінску мігрантаў для агрэсіўных дзеянняў супраць краін ЕС.

«Мы абавязаны інфармаваць Еўропу аб тым, што адбываецца, і мы чакаем прынамсі палітычнай падтрымкі, таму што бяспека мяжы зʼяўляецца прэрагатывай дзяржаў-членаў. Мы хацелі б адзначыць, што гэта спроба гібрыднай атакі на нашыя краіны, у тым ліку на Еўрапейскі Саюз. Гэта спроба, якая нарадзілася не ў Мінску, а, магчыма, у Маскве», – сказаў Польскаму радыё еўрадэпутат Вітальд Вашчыкоўскі.

Ён звярнуў увагу, што сітуацыя небяспечная, паколькі ля польска-беларускай мяжы неўзабаве пачнуцца буйныя манеўры «Захад 2021» з удзелам нават 200 тысяч расійскіх і беларускіх жаўнераў.

IAR/аз

«Еўракамісія рашуча падтрымлівае пазіцыю Польшчы па ахове межаў ЕС»

02.09.2021 10:31
Еўрадэпутат Богдан Жоньца падкрэслівае, што краіны ЕС зрабілі высновы з міграцыйнага крызісу 2015 года.

Польскія палітыкі асцерагаюцца правакацый падчас вучэнняў «Захад 2021»

02.09.2021 08:46
«Міграцыйны крызіс трэба разглядаць таксама ў аспекце згаданых манеўраў і палітычных намераў, якія з імі звязаныя», – лічыць Здзіслаў Краснадэнбскі.