Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) адкрыла ў Берліне Цэнтр даследавання і ранняга выяўлення эпідэміяў. Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі канцлерка Германіі Ангела Мэркель і генеральнага дырэктара СААЗ Тэдрас Аданом Гебрэесус.
«Свет павінен мець магчымасць выяўляць новыя падзеі пандэмічнага характару і кантраляваць меры барацьбы з хваробамі ў рэальным часе», – паясніў дырэктар СААЗ.
Паводле яго, пандэмія COVID-19 паказала, што трэба «зрабіць вялікі крок наперад у аналізе дадзеных».
Цэнтр, часткова фінансаваны Германіяй, засяродзіць выдатных экспертаў з розных галін і прадаставіць ім самыя перадавыя тэхналогіі, абяцае СААЗ.
«Доступ да высноваў даследаванняў павінны мець усе краіны«, – сказала Ангела Мэркель. Паводле яе, пандэмія COVID-19 паказала, чаго можна дасягнуць, аб'яднаўшы намаганні.
PAP/аз