Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау накіраваўся ў Крань у Славенію, дзе сёння і заўтра прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дыпламатый дзяржаў-членаў Еўрапейскага Саюза ў фармаце Гімніх.
Галоўнай тэмай перамоваў міністраў стане сітуацыя ў Афганістане і адносіны з гэтай краінай пасля прыходу да ўлады талібаў. Кіраўнікі дыпламатыі таксама абмяркуюць адносіны Еўрасаюза з Кітаем і краінамі рэгіёну Персідскага заліва. Сярод тэм таксама сітуацыя на мяжы з Беларуссю.
Міністры замежных спраў дзяржаў-членаў супольнасці сустракаюцца ў гэтым фармаце раз у паўгода. Сустрэчы маюць неафіцыйны характар і з’яўляюцца нагодай для адкрытай дыскусіі, якая спрыяе дасягненню кансэнсусу ў Еўрапейскім Саюзе.
Назва Гімніх паходзіць ад замка, размешчанага недалёка ад Бона, дзе ў 1974 годзе былі праведзены першыя перамовы ў гэткім фармаце.
IAR/аз