Беларуская Служба

Расія адмовілася падоўжыць мандат назіральнай місіі АБСЕ на мяжы з Украінай

03.09.2021 08:54
Місія АБСЕ з прафесіяналізмам выконвала свой мандат па прадстаўленні «бесстаронняй інфармацыі» аб сітуацыі на памежных пунктах і служыла інструментам для ўмацавання даверу паміж Расіяй і Украінай.
   -
Автомобілі місії ОБСЄ - УкраїнаOSCE/Evgeniy Maloletka

Расія адмовілася падоўжыць мандат Міжнароднай назіральнай місіі на двух пунктах перасячэння мяжы з Украінай, паведаміла павераная ў справах місіі ЗША пры АБСЕ Кортні Астрыян.

«Злучаныя Штаты глыбока шкадуюць аб тым, што Расійская Федэрацыя дала зразумець, што не далучыцца да кансэнсусу адносна падаўжэння мандата місіі і механізмаў фінансавання ў канцы верасня», – гаворыцца ў яе заяве.

Астрыян адзначыла, што місія АБСЕ з прафесіяналізмам выконвала свой мандат па прадстаўленні «бесстаронняй інфармацыі» аб сітуацыі на памежных пунктах і служыла інструментам для ўмацавання даверу паміж Расіяй і Украінай.

Паводле яе слоў, рашэнне Крамля «папаўняе доўгую чараду нявыкананых абяцанняў і з'яўляецца чарговай дэманстрацыяй таго, што падтрыманне пазітыўных адносін са сваімі суседзямі проста не зʼяўляецца прыярытэтам для Расіі».

паводле golosameriki.com/эж

На Данбасе гінуць мірныя жыхары ў выніку падрыву мін

12.03.2021 12:59
Са жніўня па студзень на Данбасе ў выніку падрыву на мінах загінулі восем мірных жыхароў, а 28 былі параненыя.

Украіна адзначае 30-годдзе незалежнасці

24.08.2021 13:11
Удзел у святкаванні Дня незалежнасці Украіны сярод іншых палітыкаў прымае і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда/

З чым Уладзімір Зяленскі вернецца са Злучаных Штатаў?

02.09.2021 16:00
Пасля сустрэчы ў Пентагоне з міністрам абароны Лойдам Остынам, бакі падпісалі пагадненне пра стратэгічную абаронную супрацу.