Беларуская Служба

У Вільні адкрываецца выстава, прысвечаная супрацоўніцтву з Польшчай

06.09.2021 09:46
Выстава ілюструе найбольш важныя моманты ў адносінах двух народаў.
Сцяг Літвыpixabay.com/CC0 Public Domain/Deutsch

«Польшча і Літва – разам у імя свабоды» – так называецца выстава, якую афіцыйна адкрыюць сёння ў Вільні міністры замежных спраў Польшчы і Літвы Збігнеў Раў і Габрыэлюс Ландсбергіс. Выстава прысвечана руху за свабоду дзвюх краін. Збігнеў Раў сёння знаходзіцца з афіцыйным візітам у сталіцы Літвы.

Выстава ілюструе найбольш важныя моманты ў адносінах двух народаў. Яна складаецца з фатаграфій і дакументаў як з польскіх, так і з літоўскіх архіваў ды прыватных калекцый.
«Салідарнасць» і Саюдзіс былі магутнымі рухамі за свабоду. Іх лідары змаглі аб'яднаць людзей вакол агульнай справы і выступіць супраць Масквы. Нягледзячы на адрозненні паміж палякамі і літоўцамі, першым напрамкам, абраным членамі Саюдзісу для замежнага візіту ў 1989 г., была Варшава. У сваю чаргу польскія палітыкі і журналісты былі прысутныя ў літоўскім парламенце 13 студзеня 1991 года, калі савецкія салдаты ўварваліся ў тэлевежу.

Выставу «Польшча і Літва – разам за свабоду» можна будзе ўбачыць да 27 верасня. Экспазіцыю падрыхтаваў Музей гісторыі Польшчы сумесна з пасольствам Польшчы ў Літве.

IAR/нг