Беларуская Служба

Татары, затрыманыя ў Крыме, падвяргаюцца катаванням

06.09.2021 11:52
Затрыманне татараў, паводле ўкраінскіх уладаў, гэта помста за саміт Крымскай платформы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

Татары, затрыманыя ў апошнія дні ў Крыме, анэксаваным Расіяй, падвяргаюцца катаванням, паведаміла намеснік кіраўніка Міністэрства замежных спраў Украіны Эміне Джапарава. На яе думку, затрыманне татараў – гэта помста за саміт Крымскай платформы. Пра справу пішу Dziennik Gazeta Prawna.

Джапарава нагадала, што 3 і 4 жніўня ў Крыме былі затрыманыя пяць крымскіх татараў і праведзена серыя ператрусаў. Затрыманыя стрыечныя браты Азіз і Асан Ахтэмавы, Шаўкет Усейн, Эльдар Адаманаў і намеснік кіраўніка Меджліса, гэта значыць самакіравання крымскіх татараў, Нарыман Елал.

Афіцыйная прычына – механічнае пашкоджанне газаправода ў Крыме «невядомымі». У сваю чаргу Джапарава падкрэслівае, што пашкоджанне трубаправода, які пастаўляе газ у вайсковую частку, не пацверджана ў іншых крыніцах. Паводле справаздачы, была распачатая справа аб наўмысным знішчэнні маёмасці, і вінаватых пачалі шукаць.

«Вінаватыя» былі чамусьці знойдзеныя адразу пасля вяртання Нарымана Елалы з Кіева, дзе ён удзельнічаў у інаўгурацыйным саміце Крымскай платформы. Паводле сфабрыкаваных абвінавачванняў, ён правёў сабатаж і з'яўляецца саўдзельнікам злачынства, таксама браты Ахтэмавы», – сказала намеснік кіраўніка МЗС. Мужчынам пагражае ад 10 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Паводле Эміне Джапаравай, да Джэлалы і Ахтэмавых не дапускаюцца незалежныя адвакаты. «Мае крыніцы сцвярджаюць, што затрыманых катавалі. Да іх прымяняюцца незаконныя метады расследавання, псіхалагічны і фізічны ціск», – адзначыла яна.

ав