Беларуская Служба

Украіна прапанавала ЗША стварыць зону свабоднага гандлю

07.09.2021 10:55
Гэты крок дазволіў бы прыцягнуць неабходныя фінансавыя рэзервы. 
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne. Shutterstock/ Ruslan Kalnitsky

Украіну прапанавала ЗША стварыць зону свабоднага гандлю дзвюх краін – для прыцягнення дадатковых рэсурсаў, якія павінны пайсці на абаронныя патрэбы Кіева. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба ў эфіры прыватнага ўкраінскага тэлеканала ICTV.

«У нас ёсць ініцыятыва, якую мы прапанавалі амерыканцам. Гэта-зона свабоднага гандлю паміж Украінай і ЗША, таму што мы хочам умацоўваць нашу эканоміку», – падкрэсліў ён.

На думку міністра, гэты крок дазволіў бы прыцягнуць неабходныя фінансавыя рэзервы. «Каб ваяваць, патрэбныя грошы, і трэба іх зарабляць», – дадаў кіраўнік украінскага знешнепалітычнага ведамства ў эфіры ICTV.

паводле dw/эж

З чым Уладзімір Зяленскі вернецца са Злучаных Штатаў?

02.09.2021 16:00
Пасля сустрэчы ў Пентагоне з міністрам абароны Лойдам Остынам, бакі падпісалі пагадненне пра стратэгічную абаронную супрацу.