Беларуская Служба

Літоўская мытня не прапусціла самазвалы БелАЗ у Чылі

07.09.2021 12:49
Іх павінны былі адправіць спажыўцу праз Клайпедскі порт.
Port w Kłajpedzie
Port w KłajpedzieShutterstock.com/ Vytautas Janusauskas

Усяго затрымалі 18 марскіх кантэйнераў з чатырма машынакамплектамі для кар'ерных самазвалаў, паведамляе літоўская мытня. Вядзецца расследаванне, пытанне пра далейшы лёс грузу будзе вырашацца.

Нагадаем, што БелАЗ быў уключаны ў чацверты пакет санкцый.

яс