Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што талібы ўзялі на сябе абавязацельства дазволіць афганцам з важнымі дакументамі свабодна пакінуць краіну. Ён запэўніў, што ЗША працуюць над тым, каб чартарныя рэйсы маглі пакінуць Афганістан.
На канферэнцыі ў сталіцы Катара, у Доке Энтані Блінкен заявіў, што перашкоды на чартарных рэйсах з Мазары-Шарыфа звязаныя з тым, што ў ЗША няма свайго персаналу на зямлі ў Афганістане:
-У нас няма сродкаў для праверкі асобы пасажыраў на борце гэтых самалётаў, пратаколаў авіяцыйнай бяспекі або месцаў, дзе яны плануюць прызямліцца. Гэта нас турбуе, але мы працуем над вырашэннем гэтых праблем у супрацоўніцтве з арганізацыямі і авіякампаніямі, якія хочуць эвакуяваць людзей.
Энтані Блінкен разам з міністрам абароны ЗША Лойдам Осцінам знаходзяцца ў Доке, дзе яны, у прыватнасці, сустрэліся з міністрам замежных спраў Катара Махамедам бін Абдулрахманам Аль Тані і міністрам абароны Катара Халідам бін Махамедам Аль Ація. Тэмай перамоў стала сітуацыя ў Афганістане.
Міністр замежных спраў Катара выказаў надзею на аднаўлення працы аэрапорту Кабула для пасажыраў у бліжэйшыя дні. Ён дадаў, што адпаведнае пагадненне пакуль не заключанае. Па гэтым пытанні працягваюцца перамовы паміж ЗША, Катарам і Турцыяй.
iar/эж