Некалькі метэаралагічных станцыяў у Польшчы абвесцілі гідралагічную засуху. Такая сітуацыя на пачатку чэрвеня можа прывесці да непрыемных наступстваў, якія адчуюць перадусім будучыя пакаленні, чытаем на сайце gazeta.pl. Засуха – гэта не праблема толькі экзатычных і паўднёвых краінаў. У Польшчы яна можа прывесці да таго, што ў 2030 годзе не будзе хапаць аж 40% запатрабаванай вады.
Эксперт па гідралогіі Гжэгаж Валіеўскі кажа, што з 2015 года ў Польшчы маем становішча пастаяннай засухі і з кожным годам абшар, на якім не стае вады павялічваецца. Гэта датычыць як палёў, так і ўсіх вадаёмаў. Азёры разліваюцца і ў выніку іх глыбіня становіцца меншай, што спрыяе далейшаму высушванню.
Прычынай такой сітуацыі з’яўляюцца дзеянні чалавека. Непрадуманая меліярацыя, дрэнаж водна-балотных вадаёмаў, балотаў і выпрамленне рэкаў – гэта дзеянні, якія руйнуюць вельмі важныя экасістэмы і прыводзяць да стратаў. Дрэнныя рашэнні і прывычкі мінулага адчуюць перадусім наступныя пакаленні – нашыя дзеці і ўнукі.
Трэба рыхтавацца да сітуацыі, што праз некалькі гадоў не будзе хапаць вады дома і прыйдзецца выкарыстоўваць яе для некалькіх дзеянняў, як нашыя бабулі. Мыць садавіну, рукі і посуд у той жа вадзе можна ўжо сёння. Пытанне ці нашыя індывідуальныя дзеянні дапамогуць хоць неяк вырашыць праблему? Час пандэміі паказаў аднак, што мы ўмеем дастасавацца да новых умоваў, а таксама мы сталі больш цаніць прыроду. Калі ўрокі, якія мы засвоілі за гэты час, не пойдуць на марна, засуху можна хоць трошкі спыніць, чытаем на сайце gazeta.pl.
аев